Замежныя студэнты пазнаёмяць гарадзенцаў са сваёй культурай

|

18-19 лістапада пройдуць Дні туркменскай культуры, 20-21 сваю культуру прадставяць ураджэнцы краін Афрыкі, 25-26 – азербайджанцы.

Дні турэцкай культуры пройдуць 27-28 лістапада, кітайскай – 2-3 снежня.

Апошнімі, 4-5 снежня свае культуры прадставяць студэнты-славяне.

 

Замежнікі рыхтуюць праграмы прэзентацыі краін з выставамі нацыянальнай вопраткі, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Пройдуць майстар-класы па вывучэнні народных традыцый, святаў, абрадаў, гульняў і танцаў, нацыянальных рамёстваў, канцэрты, дэгустацыі страваў нацыянальнай кухні.

Ва ўніверсітэце адкрыецца выстава “Сто твараў – моладзь у гісторыі і культуры”.

Сёлета ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы навучаецца больш за 650 замежных студэнтаў з 26 краін.

Большасць – прадстаўнікі Туркменістану.

 

Паводле http://www.belta.by