Амаль 3000 крам на Гарадзеншчыне парушаюць правілы гандлю прадуктамі
Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы з пачатку года наведалі больш за 3300 гандлёвых аб’ектаў, рынкаў, кропак грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу.
Парушэнні ў захоўванні і рэалізацыі харчовых прадуктаў знайшліся амаль на 3 тысячах аб’ектах.
1133 крамы гандлявалі пратэрмінаванымі прадуктамі, у тым ліку сырымі мяснымі паўфабрыкатамі, калбасамі, малочнымі вырабамі.
Былі выпадкі, калі прадукты не мелі дакументаў, якія сведчаць пра іх якасць і бяспеку для здароўя.
569 гандлёвых аб’ектаў не выконвалі тэмпературны рэжым захоўвання.
Прэтэнзіі таксама былі да санітарнага стану памяшканняў, гандлёвага абсталявання, вагаў і кошыкаў для пакупнікоў.
У выніку маніторынгу да адміністратыўнай адказнасці прыцягнутыя 86 юрыдычных і 2755 фізічных асоб, вынесена 615 прадпісанняў пра прыпыненне дзейнасці аб’ектаў.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.voran.by