У “Крызе” прэзентавалі новую гарадзенскую прозу: сучаснай і гістарычнай тэматыкі
На творчай сустрэчы гарадзенскія пісьменнікі Віктар Сазонаў і Аркадзь Ліцьвін прадставілі свае апошнія кнігі, якія выйшлі ў мінулым годзе. Першы з аўтараў піша кароткія творы пра нашых сучаснікаў, другі – прыгодніцкія гістарычныя раманы.