Каб апраўдацца перад сваякамі, ледзьве не зарэзаў сам сябе
У гродзенскую бальніцу трапіў малады чалавек з нажавым раненнем. Пацярпелы паведаміў, што на яго напалі невядомыя, але пісаць заяву ў міліцыю адмовіўся. Гэта супрацоўнікаў міліцыі насцярожыла.