Ад маразоў у Гродзенскай вобласці загінулі 4 чалавекі

|

З пачатку года абмаражэнні і халадавыя траўмы на Гарадзеншчыне атрымалі 67 чалавек, з іх 8 дзяцей, піша БелТА.

Да смерці людзі замерзлі 2, 3 і 5 лютага.

 

2 лютага ў Гродне знойдзены мужчына без пэўнага месца жыхарства на выгляд каля 70 гадоў. Медыкі канстатавалі ў яго агульнае пераахалоджанне.

Па гэтай самай прычыне загінулі 2 жанчыны 1931 і 1939 гадоў нараджэння ў Воранаўскім і Дзятлаўскім раёнах.

5 лютага ў садзе каля жывёлагадоўчай фермы ў Падвялікім Дзятлаўскага раёна знойдзены мёртвым мясцовы жыхар 1960-га года нараджэння. Папярэдне, прычынай смерці стала агульнае пераахалоджанне.

За мінулыя выходныя па дапамогу медыкаў з прычыны маразоў звярталіся 20 чалавек. Часцей за ўсё пацярпелыя абмарожвалі ногі, рукі і вушы.

 

Здымак з сайта http://gooddays.ru