У Гродне затрымалі фальшывую супрацоўніцу “Гроднаэнерга”

|

Падазраваная ў крадзяжы апошнія некалькі гадоў зарабляла дробнымі крадзяжамі. Скраўшы ў кватэры сабутэльніка жаночую дублёнку, і апрануўшыся ў салідную вопратку, яна вырашыла паспрабаваць сябе ў новай ролі.

Знешні выгляд жанчыны не выклікаў сумневаў у бабулі, якая пусціла ў кватэру махлярку, якая прадставілася супрацоўніцай “Гроднаэнерга”.  З кашалька, які ляжаў на бачным месцы, махлярка выцягнула грошы.

Бабуля хутка заўважыла крадзёж і звярнулася ў міліцыю.

За пару гадзін падазраваную ў злачынстве затрымалі.

 

Паводле  http://uvd.grodno.by

Здымак з сайта http://www.novorab.ru