Пра аварыю на Ігналінскай АЭС беларусы даведаліся праз месяц

|

Каля трохсот тон высокарадыёактыўнай вадкасці разлілася на спыненым 6 гадоў таму першым блоку Ігналінскай АЭС яшчэ 5 кастрычніка.

Беларускі дыплом з еўрапейскімі магчымасцямі

|

Міністэрства адукацыі распрацоўвае дадатак да дыплома беларускіх ВНУ аб вышэйшай адукацыі еўрапейскага ўзору.

“Пікавая дама” да юбілею тэатра лялек

|

26 лістапада ў гродзенскім тэатры лялек прэм’ера  –  “Пікавая дама” па матывах аповесці А.С. Пушкіна і аднайменнай оперы П.І.Чайкоўскага.

У Мастоўскім раёне выпадкова павесіўся 8-мі гадовы хлопчык

|

Трагедыя здарылася ў час дзіцячай забавы з “тарзанкай”. Да смерці дзіцяці спрычыніўся бадзялы сабака, які, па трагічным збегу абставінаў, апынуўся ў месцы дзіцячай гульні.

Журналістыка павінна быць якаснай

Праблемы, звязаныя з працай беларускіх журналістаў, абмярковаліся сёння ў Гродне ў час прэс-клубу “Самацэнзура – пастка ці механізм самакантролю?”. Мерапрыемства было арганізаванае грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ).

У Ваўкавыску эвакуавалі студэнтаў

|

Семдзесят пяць навучэнцаў былі эвакуаваныя з інтэрнату Ваўкавыскага педагагічнага каледжа ўвечары 9 лістапада. Прычынай стаў пажар ў электрашчытавым пакоі. Аб небяспецы паведаміла аўтаматычная сістэма “Маланка”.

Гарадзенцы могуць патрапіць у “Джунглі” Венесуэлы

|

Казачны свет венесуэльскіх джунгляў праз карціны і фотаздымкі можна ўбачыць на выставе, якая адчынілася 11 лістапада ў Гарадзенскай выставачнай зале па вул. Ажэшкі.

Дзень аховы працы: сумная статыстыка

|

Адзінаццаць загінулых, трыццаць пяць параненых. Гэта не паведамленне з месцаў ваенных дзеянняў альбо тэрактаў. Столькі жыхароў Гарадзеншчыны пацярпела сёлета ад траўмаў на вытворчасці.

Тры гады, 30 км., 20 еўра. Чакаем красавіка?

|

Сёння беларускі парламент зацвердзіў пагадненне пра спрошчанае перасячэнне беларуска-польскай мяжы для жыхароў памежнай зоны. На практыцы адчуць выгоды ад гэтага можна будзе вясной.

“Масакра” запланавана на пятніцу

|

У кінатэатры “Чырвоная зорка” заўтра адбудзецца прэм’ера містычнай стужкі “Масакра”. Фільм Андрэя Кудзіненкі здымаўся ў маёнтку князёў Святаполкаў-Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён). На Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” стужка была названая самай яркай прэм’ерай 2010 г.