Гарадзенцы могуць патрапіць у “Джунглі” Венесуэлы
Выстава “Фарбы джунгляў” прадстаўлена чэшскім мастаком Янам Дунгелам і ягонай жонкай – фатографам Раданай Дунгелавай.
У працах чэшскага мастака шырока прадстаўлена флора і фаўна Венесуэлы, каларыт прыроды, лічыць першы сакратар пасольства Венесуэлы Херарда Эстрада Марцінэс, які браў удзел у адкрыцці выставы.
Імпрэза праходзіла ў межах правядзення дзён культуры Венесуэлы ў Гродне.
>
На пытанне карэспандэнта “Твайго стылю”, што агульнага паміж дзвюмя краінамі, сп. Марцінэс (на здымку) адказвае проста:
– Гэта эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя аспекты. Два народы, якія хочуць аб’яднацца, працаваць разам, стаць незалежнымі. Асновая для нашага яднання з’яўляецца культура.
Выстава будзе працаваць на працягу тыдня.
Паслухаць аўдыё-праграму з адкрыцця выставы Іны Севярын можна ніжэй, націснуўшы на плэер.
Фота аўтара