У Ваўкавыску эвакуавалі студэнтаў
– Прычынай узгарання стала парушэнне правіл пажарнай бяспекі. Узгаранне было хутка ліквідавана пры дапамозе парашковага вогнетушыльніка. Ніякай шкоды жыццю і здароўю навучэнцаў нанесена не было.
Праз паўгадзіны пасля праветрывання будынка, жыхары змаглі заняць свае месцы ў інтэрнаце, – паведаміла ў размове з карэспандэнткай “Твайго стылю” супрацоўніца прэс-службы Гарадзенскага абласнога адзялення міністэрства па надзвычайных становішчах Наталля Жывалеўская.
Усяго ад пачатку тыдня на тэрыторыі Гарадзеншчыны адбыліся 3 пажары.
На здымку: Ваўкавыскі педагагічны каледж
Фота: Наш час