Беларускі дыплом з еўрапейскімі магчымасцямі

|

Распрацоўка  дакумента тлумачыцца рашэннем Беларусі далучыцца да Балонскага працэса, які прадугледжвае наяўнасць у выпускніка ВНУ не толькі дыплома, але і дадатка да яго, дзе адзначаныя праслуханыя курсы, колькасць гадзін, адзнакі і колькасць так званых крэдытаў.

Крэдыт – гэта адзнака працаёмістасці.

Кожны прадмет “каштуе”  некалькі  балаў, і студэнт, разам з абавязковымі, абірае сабе дадатковыя прадметы, ведаючы, колькі  крэдытаў ён можа атрымаць.

Выбар маюць толькі студэнты старэйшых курсаў.

Першакурснікі вывучаюць абавязковыя дысцыпліны.

Балонскі працэс – гэта працэс гарманізацыі сістэм адукацыі еўрапейскіх краін з мэтай стварэння адзінай прасторы вышэйшай адукацыі.

Балонскую дэкларацыю ў 1999 годзе падпісалі міністры адукацыі 29 краін.

На сёння Балонскі працэс падтрымліваюць 47 дзяржаў, у тым ліку былыя савецкія рэспублікі – Расія, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан.

 

Паводле http://www.belta.by/  

Фота з сайта http://www.belmarket.by