Сябрам незалежнага прафсаюзу пагражаюць звальненнем з “Азота”

|

Старшыня суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на аб’яднанні “Гродна Азот” Сяргей Антусевіч падаў ўчора две скаргі ў пракуратуру на дзеянні адміністрацыі прадпрыемства. Начальнікі цахоў у прыватных размовах прапануюць сябрам гэтага прафсаюза дабраахвотна выйсці з яго шэрагаў. У адваротным выпадку людзям пагражае звальненне з працы.

Борыс супраць санкцый у дачыненні да Беларусі

|

Старшыня непрызнаваемага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс выказалася сёння ў Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі супраць санкцый у дачыненні да Беларусі.

Аматары эсперанта збяруцца ў Гродне

У Беларусі і Польшчы сёлета плануецца адзначыць 100-годдзе руху эсперантыстаў- аматараў штучнай міжнароднай мовы, створанай лекарам Людвікам Заменгофам.

Алесь Дзянісаў абвінавачваецца ў самаўпраўстве

Супрацоўнікі гродненскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да незалежнага журналіста Алеся Дзянісава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні самаўпраўства.

Якія гарадзенскія прадпрыемствы будуць прададзеныя ў 2010-м годзе?

|

Тытунёвая фабрыка “Нёман”, ваўкавыскія “Беллакт” і мясакамбінат, “Гроднахлебапрадукт”, гарадзенскі мясакамбінат могуць быць прададзеныя ў 2010-м годзе. Гэта можа здарыцца ў выпадку, калі Беларусь не атрымае чарговы крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонда (МВФ).

Лідскія “Дажынкі” на шырокую нагу

Старшыня лідскага райвыканкаму Андрэй Худык у інтэрв’ю “Народнай газеце” паведаміў, што ўсяго на добраўпарадкаванне Ліды да “Дажынак” спатрэбіцца каля 450 млрд. руб. ($170 млн.).

Снег знёс агароджы з даху “Азёрнага”

|

У адным з самых папулярных санаторыяў Гродзеншчыны “Азёрны” снег разбурыў агароджы на дахах. На шчасце, “сыход лавін” адбыўся ўначы, таму ніхто не пацярпеў.

Ці выйдзе Нёман з берагоў?

Сёлета ўзроўні вясенняй паводкі прагназуюцца вышэй сярэднегадавых паказчыкаў.

“Стары Ольса”, Атмараві ды “Некаторая адсутнасць гузікаў”

|

Так выглядае афіша сакавіцкіх канцэртаў у гарадзенскім ліцэі №1.

Яшчэ адна смерць у агні

|

Трагедыя здарылася на гэтыя выходныя ў Лідскім раёне. На хутары Скабейкі загарэўся дом пенсіянера. Суседзі выклікалі выратавальнікаў, але тыя не паспелі прадухіліць бяду.