Аматары эсперанта збяруцца ў Гродне
У аснову новай мовы яе стваральнік паклаў раманскія, германскія, славянскія мовы, а таксама іўрыт і ідыш.
Як паведамляе „Kurier Poranny”, сёлетнія святкаванні распачнуцца 26 траўня ў Беластоку, родным горадзе моўнага вынаходніка.
Тут адбудуцца разнастайныя вулічныя мерапрыемствы, імпрэзы, адкрыццё мемарыяльнай дошкі Заменгофу.
Да святкаванняў будзе таксама прымеркаваная супольная пілігрымка у святыя мясціны Беласточчыны – да Святой вады і на Грабарку.
30 траўня святкаванне перанясецца ў Гародню.
Тут Заменгоф пражыў чатыры гады, працаваў акулістам.
Паслядоўнікі Заменгофа наведаюць наш горад, каб прайсціся “Па слядах Людвіка Заменгофа”.
Эсперанта лічыцца адным з найбольш удалых праектаў штучных моў.
Сёння на ёй можа размаўляць да 2 мільёнаў чалавек.