Лідскія “Дажынкі” на шырокую нагу
У папярэднія гады бюджэт “Орша-2008″ складаў — 320 млрд, “Кобрын-2009″ — 330 млрд.
– Мы разумеем, што “касмічныя” сродкі на Ліду не паступяць звонку. Таму, спадзеючыся на рэальную дапамогу, і самі “спаць” не будзем. Маем намер прыцягнуць сродкі прадпрыемстваў і арганізацый, бюджэтныя і крэдытныя рэсурсы, – кажа старшыня.
Днямі ў Інтэрнэт быў выкладзены прыкладны план з “Асноўнымі мерапрыемствамі па падрыхтоўцы Лідскага раёна” за подпісам ужо былога кіраўніка Гродзеншчыны Уладзіміра Саўчанкі. Вызначаны асноўныя аб’екты будаўніцтва, іх каля 300. За сродкі дзяржаўнага бюджэту будуць пабудаваныя толькі гарадскі стадыён і Лядовы палац ды адрамантаваны мясцовы каледж.
Дапамога ад вобласці большая — каля $11 мільёнаў. Галоўная частка гэтых грошай пойдзе на рэстаўрацыю Лідскага замка. Ажно 58% ад бюджэту “Дажынак-2010″ (каля $100 мільёнаў!) плануюць атрымаць з банкаўскіх крэдытаў. Лядовы палац абыдзецца ў $7,5 мільёна. Два футбольныя стадыёны — адзін новы, другі адрамантаваны – абыдуцца яшчэ ў $3,75 мільёны, спорткомплекс —$3,75 мільёны. “Хіт сезона” — аквапарк. Усе $15 мільёнаў на яго будаўніцтва мусяць выдзеліць банкі.
Рамонтныя працы на Лідскі замку будуць каштаваць удвая танней за аквапарк. Рамонт пяці храмаў умясцілі ў $200 тысяч. Крыніцы фінансавання большасці з іх дагэтуль нявызначаныя. Да слова, выдаткі на пабудову адной грамадскай прыбіральні ў цэнтры Ліды будуць большыя за ўсе сродкі на храмы. Спонсара на помнік Гедыміну за $300 тысяч таксама пакуль няма.
У Лідзе мусіць з’явіцца і 3D кінатэатр.
А вось як адгукаюцца пра свята некаторыя з лідчан на лідскім сайце: – Помнік Гедыміну трэба рабiць не з бронзы! Так як Дажынкi – гэта усяго нядзеля ўсякiх мерапрыемстваў, трэба рабiць помнiк з матэр’ялаў, якiя толькi i працягнуць гэты час! З прэсаванага СУХОГА МАЛАКА з закончаным тэрмiнам ужывання!
Наконт аквапарку: Гэта ўвогуле трызненне: засталося 7 месяцаў, а на абранай будпляцоўцы (каля СШ№14 на Машэрава) ніякіх прыкметаў будоўлі.
– Аўральна-вахтавым метадам адродзім славу гарадоў Беларускіх! А на базарах ужо шчымяць дробных прадпрымальнікаў, стрэляючы ў іх па мільёне на добрую для горада справу…
Здымак з http://baj.by