Ці выйдзе Нёман з берагоў?
Таксама параметры, якія ўплываюць на характар паводкі, сёлета чакаюцца вышэйшымі за сярэднія – снежнае покрыва, запасы вады ў глебе, глыбіня прамярзання глебы, воднасць рэк. Гідролаг Гродзенскай абласной гідраметстанцыі Ірына Гародка кажа, што пакуль непакоіцца прычынаў няма. Снег паціху тае, вада ў Нёмане мае нулявую тэмпературу, а вялікая паводка ўзнікне тады, калі тэмпература цягам 5 сутак будзе рэзка падымацца. Альбо падчас крыгаходу на рэках будуць з’яўляцца зажоры – калі ў вузкіх месцах ракі або на паваротах ільдзіны пачынаюць наскокваць адна на адну і перашкаджаць вадзе цячы далей. Тады рака выходзіць з берагоў. Зараз спрагназаваць такую з’яву немагчыма.
Па словах супрацоўнікаў Гродзенскага абласнога МНС, вялікая бяспека ўзнікне тады, калі ўзровень вады ў Нёмане падымецца на 8 метраў, тады будзе затапленне, можа моцна пацярпець леваўзбярэжжа Нёмана. Але каб гэта адбылося, трэба вялікая колькасць таючага снегу, “як з Альпаў”, дадалі супрацоўнікі МНС.