Адзначым разам шосты дзень народзін “Твайго стылю”!

|

З нагоды хуткай гадавіны стварэння гарадзенскай інтэрнэт-газеты “Твой стыль”, рэдакцыя абвяшчае конкурс сярод чытачоў. Пераможцы змогуць згуляць супраць каманды нашага сайта ў лазертаг на гарадзенскай арэне “HyperBlast”! Конкурс надзвычай просты!

Менш за тыдзень засталося да канца галасавання ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”

|

Галасаванне за канкурсантаў працягнецца да 3 сакавіка ўключна. Паспяшайцеся аддаць свой голас за лепшага!

Каліноўскі, Ажэшка, Ян Павал ІІ …на сценах Гродна

|

Досыць незвычайныя патрыятычныя стэнсілы ў горадзе над Нёманам. Новая тэндэнцыя?

Адкрылася “Сіла духоўнага песнапення”

|

Выстава нот, аўдыёзапісаў ды кніг духоўнай музыкі “Сіла духоўнага песнапення” адчынілася ў бібліятэцы імя Карскага. Асаблівасцю выставы, якая ладзіцца ў межах фестываля праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”, стала магчымасць адлічбоўкі аўдыёзапісаў.

Гродзенскі інжынер зрабіў цацачны замак Вітаўта

|

Папяровую мадэль замка Вітаўта Ігар Адасік зрабіў для свайго дзіцяці, а гісторык Дзмітрый Кіенка прапанаваў рабіць такія цацкі і для іншых дзяцей.

У спісе пераможцаў USAID 14 турыстычных праектаў з Гродзенскай вобласці

|

Праектам Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” падведзены вынікі конкурсу турыстычных дэстынацый Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

 

З 48 заявак, пасля некалькіх папярэдніх этапаў было адабрана 23 пераможцы, з Гродзенскай вобласці – 14.

Тралейбус-цір выставяць на Фолюшы

|

Ён з’явіцца на канцавым прыпынку “Фолюш” 1 сакавіка і перыядычна будзе змяняць сваё месца. Іншую навінку дэпо – вясельны тралейбус – ужо зараз можна арэндаваць за 520 тысяч рублёў за гадзіну.

Адкрылася фотавыстава “Святыні Гродзеншчыны”

|

У Доме народнай творчасці адкрылася выстава ў рамках праваслаўнага фестываля “Каложскі Благавест”. Выстаўленыя на ёй працы належаць сябрам народнага фотаклуба “Гродна”.

Вясна ў Гродна прыйдзе са снегам і дажджом

|

Пакуль тэмпература паветра ў Гродне трымаецца крыху вышэй за кліматычную норму.

У Мінску ўзгадаюць Юрыя Гуменюка

|

У чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пройдзе вечарына памяці паэта і журналіста Юрыя Гуменюка.