Менш за тыдзень засталося да канца галасавання ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”

|

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” другі год запар праводзіць конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

 

У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.

 

Перамогу ў народным галасаванні атрымае той канкурсант, які ў суме набярэ максімальную колькасць галасоў. Улічвацца будуць толькі галасы, зробленыя на сайце арганізацыі і на старонках конкурсу ў сацыяльных сетках (у суполцы УКантакце і старонцы арганізацыі ў Фэйсбуку).

 

Спяшайцеся скінуць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу ініцыятыву! У вас ёсць яшчэ магчымасць змяніць сітуацыю!

 

Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут: Прагаласуй

 

З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз.

 

Таксама будуць улічвацца каментары, якія можна пакінуць кожнаму канкурсанту. Адзін змястоўны каментар будзе раўняцца двум галасам.

 

На наступным тыдні сканчае сваю працу прафесійнае журы. У склад экспертаў увайшлі прызнаныя прафесіяналы ў сферах, заяўленых у намінацыях, з Беларусі, Польшчы і Украіны. 

 

Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў сакавіку на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.