Гарадзенец збіў трох падлеткаў, бо яму не спадабаліся іх фрызуры

Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю ўвечары 2 ліпеня, пасля таго як іх ля дамоў па вуліцы Дзяржынскага збіў невядомы. Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, зламысніка знайшлі ў той жа вечар.

Роспіс пернікаў, выраб лыжак і канцэрт Vuraj. У цэнтры Гродна пройдзе свята для дзяцей і дарослых “Купальскія мары”

|

Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на святочнае мерапрыемства “Купальскія мары”, якое адбудзецца 9 ліпеня ў цэнтры горада, ля гастрабара Werden па вул. Маставой.

Спартсмены з 12 краін зарэгістраваліся на марафон Друскенікі-Гродна

Спартсмены з 12 краін ужо зарэгістраваліся на VI Міжнародны марафон дружбы Друскенікі-Гродна, які стартуе 10 ліпеня. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Бойша.

Второй международный фестиваль органной и камерной музыки пройдет в гродненской кирхе

|

Свята музыкі пройдзе ў Лютэранскай царкве св. Яна ў Гродне з 13 па 27 ліпеня. На ім выступяць арганісты з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Германіі.

Польшча на месяц вярнула кантроль на ўнутраных межах Шэнгену

|

З 4 ліпеня па 2 жніўня 2016 у Польшчы, будзе ўведзены часовы кантроль на межах з Чэхіяй, Германіяй, Літвой і Славакіяй, а таксама ў марскіх і авіяцыйных партах – то бок на ўсіх унутраных межах Шэнгенскай зоны. Адпаведную пастанову прыняў Міністр унутраных спраў і адміністрацыі, паведамілі ў прэс-службе Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы.

У Гродне пяцігадовая дзяўчынка загінула, упаўшы з акна пятага паверху

|

Дзяўчынка выпала з акна пятага паверху дзевяціпавярховага дома па вуліцы Малышчынскай увечары 1 ліпеня. Яе маці ў гэты час знаходзілася з васьмігадовым братам у іншым пакоі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Працяг прэзентацыі новага нумару “Горад Святога Губерта”. Бяруць удзел Эдвард Дзмухоўскі, Любоў Зорына і Андрэй Вашкевіч

|

Этнакрама “Цудоўня” і  “Гарадзенская Бібліятэка” запрашаюць на прэзентацыю дзясятага, юбілейнага нумара гістарычнага альманаха “Горад Святога Губерта”. Выданне змяшчае матэрыялы па розных праблемах гісторыі Гродна і Гродзеншчыны, размеркаваныя паміж рубрыкамі “Рэканструкцыя і памяць”, “Вяртанне забытых імёнаў”, “Старонкі гісторыі”, “Анатацыі”.

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Гродне адкрыюць у лістападзе

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Гродне адкрыюць у лістападзе, паведаміў БелТА старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі бальніцы традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу.

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!: ген крэатыўнасці абуджаны!

|

Сёмы раз запар у Мінску прайшоў Фестываль беларускамоўнай рэкламы  і камунікацыі aDNaK!, які прэтэндуе на статус адной з самых яскравых падзей лета.

Нованароджаным у Гродне падарылі вышыванкі

|

Акцыю 30 чэрвеня, напярэдадні свята “Дзень вышыванкі”, правёў у перынатальным цэнтры Гродзенскі абласны камітэт БРСМ. Нованароджаныя малыя атрымалі распашонкі з вышыўкай з нацыянальным арнаментам і лялькі-абярэгі. Вышыўкі выканалі ўмельцы з ліку моладзі, піша БелТА.