У Гродне распачынаецца сезон восеньскіх кірмашоў

|

У вялікую гандлёвую пляцоўку традыцыйна ператворыцца Савецкая плошча.

Гродна возьме ўдзел у Еўрапейскіх днях назіранняў за птушкамі

|

Аматары птушак абсталююць назіральную пляцоўку ў парку Жылібера і зладзяць экскурсію на водасховішча, дзе можна ўбачыць дзясяткі відаў пералётных птушак.

Грузінскі спартовец у Лідзе “падарыў” невядомаму 8,5 тысячы еўра

|

Мужчына прыехаў на святкаванні 690-годдзя Ліды, дзе выступаў у спартыўных спаборніцтвах.

Зноў падаражэў газ, гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне

|

Кошты павялічыліся ўжо з 1 кастрычніка, хаця тэкст Пастановы (№849 ад 27 верасня) аб павышэнні тарыфаў для насельніцтва апублікаваны толькі сёння.

На 3 кастрычніка ў гарадзенскіх школах і бальніцах прызначана эвакуацыя

|

Адначасова эвакуацыю людзей правядуць ва ўсіх установах адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны Гродна.

Практычная адпрацоўка дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі прызначана на 11.00.

На польскай мяжы пачала працаваць асобная паласа для тых, хто зарэгістраваў VAT у інтэрнэце

|

З аўторка 1 кастрычніка замежнікі, што збіраюцца вярнуць падатак VAT за пакупкі ў Польшчы, могуць скарыстацца асобнай паласой руху на памежных пераходах у Кузніцы і Баброўніках.

Для самотных старых у Гродзенскай вобласці да канца года пабудуюць чатыры дамы

|

Кожны з дамоў самастойнага сумеснага пражывання будзе разлічаны на 8-10 адзінокіх састарэлых вяскоўцаў.

Фотафакт: перад падаражаннем раскупілі ўсе квіткі

|

На кіёску “Белсаюздруку” з’явіўся надпіс “Квіткоў няма”. Прадавачка патлумачыла, што будзе праходзіць пераразлік коштаў на квіткі. Магчыма, ужо заўтра яны будуць прадавацца па новых коштах.

Узрост патрабуе дзеянняў!

|

Да кампаніі з такой назвай далучыліся сталыя гарадзенцы-удзельнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.
Напярэдадні Міжнароднага Дня сталых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, яны сфатаграфаваліся з плакатамі ў падтрымку Міжнароднай канвенцыі ААН па правах сталых людзей.

Дзень народзінаў у бібліятэцы

|

Адсвяткаваць імяніны ў кампаніі герояў кніг і казачных персанажаў маленькім гарадзенцам прапануе дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага.