Дзень народзінаў у бібліятэцы

|

Супрацоўнікі бібліятэкі абяцаюць зрабіць гэты дзень яркім, вясёлым і незабыўным.

 

Загадчыца дзіцячага філіяла Валянціна Луцэвіч:

Гэтая паслуга з’явілася ў нас у жніўні і карыстаецца вельмі добрым попытам.

Мы запрашаем тых, хто хоча адсвяткаваць дзень нараджэння свайго дзіцяці больш інтэлектуальна, спецыяльна аформілі пакой для гэтых мэтаў.

 

З дзецьмі бавяцца літаратурныя героі – Пэпі Доўгаяпанчоха і Піратка. Для маленькіх з’явіліся Машанька з Мядзведзем.

Найчасцей да нас прыходзяць імяніннікі малодшага школьнага ўзросту, 7-10 гадоў, але можам падрыхтаваць праграму і для дашкольнікаў.

 

Сцэнар свята распрацавалі супрацоўнікі бібліятэкі, яны ж і выконваюць усе ролі.

Дзецям прапануюць гульні, конкурсы, віктарыны па казках, загадкі ў залежнасці ад узросту.

Сцэнар разлічаны на паўтары гадзіны.

Пасля ўсіх запрашаюць на салодкі пачастунак (пра набыццё слодычаў давядзецца паклапаціцца бацькам) і танцы.

 

Замовіць імяніны ў бібліятэцы можна па тэлефонах 72-30-08, 74-07-15.

Кошт паслугі – 300 тысяч.

 

Здымак http://grodnolib.by