Мільярды з бюджэту на развіццё прывабнасці
У мэтах падтрымкі прадпрымальніцтва ў Гродна выдзелена з абласнога бюджэту 15 мільярдаў рублёў. Дадзеныя сродкі разлічаны на развіццё турыстычнай прывабнасці і пашырэнне інфраструктуры горада.
У мэтах падтрымкі прадпрымальніцтва ў Гродна выдзелена з абласнога бюджэту 15 мільярдаў рублёў. Дадзеныя сродкі разлічаны на развіццё турыстычнай прывабнасці і пашырэнне інфраструктуры горада.
Пасля стыхійнай акцыі пратэсту ў Брузгах, якая ўзнікла 12 чэрвеня па ўвядзенні ў дзеянне пастановы Саўміну № 753 (рэгуляванне вывазу паліва з тэрыторыі Беларусі), на беларуска-польскай мяжы паспакайнела.
Сёння абітурыенты здаюць першае цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) – па беларускай мове.Паводле інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, сёлета правілы і колькасць заданняў не змяніліся. Уведзена толькі забарона з’яўляцца на ЦТ у галаўным уборы – пад ім можа быць утоены сродак перадачы інфармацыі.
Журналіста судзяць у судзе Ленінскага раёна Гродна. У будынак суда не пусцілі нават жонку журналіста Аксану.
Першым кантракт з гарадзенскай камандай разарваў сербскі паўабаронца Неманья Цветкавіч. Кіраўніцтва гарадзенцаў не стала ўтрымліваць 31-гадовага легіянера і падпісала яму «вольную”. Прычына сыходу Цветкавіча – эканамічны крызіс у Беларусі.
Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 14 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. У Гродзенскай вобласці налічваецца больш за 8000 донараў, палова з іх – жыхары Гродна і раёна. 2727 гарадзенцаў узнагароджаны званнем «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».
(Абноўлена). Разгляд справы журналіста «Gazety Wyborczej» у Беларусі Андрэя Пачобута пачынаецца сёння, 14 чэрвеня, ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Журналіста абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.
У Гродне адбыліся першыя суды над удзельнікамі акцыі пратэсту ў Брузгах.
14 чалавек атрымалі штрафы ў памеры 2 мільёнаў 600 тысяч рублёў. Усяго паводле дадзеных МУС было затрымана 22 чалавекі.
З 17 па 19 чэрвеня пад мурамі Мірскага замка пройдуць традыцыйныя музычныя вечары. Гэтым разам у праграме выступленні беларускіх і расійскіх артыстаў.
11 чэрвеня, каля 16 гадзін 30 хвілін у возеры ля вёскі Капачы ў Смаргонским раёне захлынулася 43-гадовая жанчына, якая кінулася ў ваду ратаваць дзяцей.