Жанчына захлынулася, ратуючы дзяцей
Намеснік пракурора Смаргонскага раёна Мікалай Кіндра расказаў “РГ”:
вялікае і глыбокае возера Капачы знаходзіцца на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі.
У суботу жанчына, жывёлагадоўца гаспадаркі, са сваім мужам, дачкой, пляменнікам і яго сынам адпачывалі на беразе.
Па словах Мікалая Кіндры, кампанія дарослых выпівала, дзеці, хлопчык з дзяўчынкай, плавалі на надзіманым матрацы.
Раптам ветрам матрац стала адносіць у супрацьлеглы бок.
Усе дарослыя кінуліся ў возера.
Матрац з дзецьмі ўдалося прыцягнуць да берага.
Выратаваць маці дзяўчынкі не здолелі.
Яна захлынулася.
Паводле http://www.rh.by