Удзельнікі пратэстаў у Брузгах пакараныя вялікімі штрафамі
Сёння па абедзе прайшла сустрэча пратэстоўцаў са старшынём Гродзенскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам, на якую прыйшло каля 400 чалавек.
На сустрэчу старшыня аблвыканкама прыйшоў у суправаджэнні кіраўніка Гродзенскай мытні Васіля Дземянцея і кіраўніка Гродзенскай памежнай групы Ігара Будкевіча.
Яны спрабавалі ўпэўніць прысутных, што ўсё працуе паводле закону.
Што да справы аштрафаваных, Сямён Шапіра адмовіўся паспрыяць бесканфліктнаму вырашэнню гэтага пытання. “Закон ёсць закон, “ – сказаў старшыня аблвыканкама, і запэўніў што: “Як мы скажам, так і будзе, і ніхто больш мітынгі праводзіць не будзе”.
Ігар Будкевіч паведаміў,што сярод зачыншчыкаў беспарадкаў былі прадстаўнікі груповак, што нахабна парушалі чэргі і паводзілі сябе на мяжы нецывілізавана.
Адзін з жыхароў Мастоў спытаў у старшыні аблвыканкама, як яму цяпер жыць, калі мае права толькі раз у пяць дзён перасякаць мяжу.
На гэтыя словы Шапіра адказаў, што ў вобласці ёсць няхватка адной тысячы чалавек у будаўнічай галіне і няхай ён ідзе туды.
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі заяўляюць, што затрыманым, якія займаюцца чаўночным бізнесам, будзе забаронены выезд з краіны.
Мерапрыемствы па высвятленні арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцыі ў Брузгах працягваюцца.
Паводле http://new.racyja.com
На фота: людзі ідуць на сустрэчу ў Гродзенскі аблвыканкам