На тэсціраванне – без капелюшоў!

|

Астатняе, як і ў папярэднія гады: тэхнічныя сродкі, якія дазваляюць праводзіць вылічэнні, можна выкарыстоўваць толькі на фізіцы і хіміі. Забаронена праносіць на тэсціраванне мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі захоўвання і перадачы інфармацыі.

 

Тэсціраванне арганізуецца ў 73 пунктах, 32 з якіх размешчаныя ў Мінску. 15 чэрвеня пройдуць іспыты па рускай мове, 17 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 19 чэрвеня — па матэматыцы, 21 чэрвеня — па грамадазнаўстве. 22 чэрвеня абітурыенты здадуць хімію, 23 чэрвеня — сусветную гісторыю найноўшага часу, 25 чэрвеня — фізіку, 26 чэрвеня — біялогію. 28 чэрвеня будуць арганізаваныя іспыты па замежных мовах, 29 чэрвеня — па геаграфіі.

 

Рэзервовы дзень ЦТ — 4 ліпеня. У гэты дзень тэст па адным прадмеце змогуць прайсці абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах не ўдзельнічалі ў тэсціраванні ў асноўны час. Час тэхнічнай апрацоўкі вынікаў ЦТ афіцыйна складае 10—12 дзён, аднак, як правіла, вынікі аб’яўляюцца датэрмінова.

 

Сертыфікат ЦТ будзе выдавацца па месцы праходжання тэсціравання. Усяго сёлета на ЦТ зарэгістраваліся 150 тыс. 175 абітурыентаў. Гэта больш чым на 20 тысяч менш, чым у 2010 годзе.

 

Традыцыйна самым запатрабаваным прадметам ЦТ з’яўляецца матэматыка, для здачы якой сёлета зарэгістраваўся 103 тыс. 571 абітурыент. На другім месцы – руская мова, на якую запісаліся 96 тыс. 589 абітурыентаў. Як ні дзіўна, гісторыя найноўшага часу цікавіць толькі 1 тыс. 997 чалавек. І на апошнім месцы ў гэтым “спісе ведаў” – гішпанская мова, по якой будуць тэсціравацца ўсяго 346 беларускіх выпускнікоў.

Па інф. БелаПАН