Гарадзенская міліцыя выявіла падпольны гарэлачны завод

|

Гаспадар завода з дапамогай сваякоў вырабляў і пастаўляў на розныя імпрэзы самаробную гарэлку. Кліенты “прадпрымальніка” былі ўпэўненыя, што купляюць арыгінальны алкаголь, выраблены ва Ўкраіне.

У Гродне створаны электронны дапаможнік па навучанні гульні ў баскетбол

|

Аналагаў выданню няма на прасторы былога СССР. Аўтаркай распрацоўкі з’яўляецца дацэнт гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, былая баскетбалістка і трэнерка “Алімпіі” Валянціна Навойчык.

Пацярпелых выратавалі з дапамогай спецтэхнікі

|

Учора ўвечары ля вёскі Трычы пад Гродна перакуліўся “Фольксваген”. Выцягнуць з салона яго пасажыраў змаглі толькі супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных становішчах.

Купанне ў Нёмане можа быць забаронена

|

Эпідэміёлагі выявілі ў вадзе ў раёне пляжа імя ХХІІ-га партз’езду КПСС небяспечныя мікрабіялагічныя рэчывы. Калі паўторная проба таксама дасць станоўчы вынік – купанне ў Нёмане будзе забаронена.

Гарадзенскія пажарнікі накіруюцца ў Расію

|

У складзе аб’яднанага атраду беларускіх выратавальнікаў яны возьмуць удзел у ліквідацыі пажараў, якія ахапілі цэнтральныя раёны Расіі.

Рэалізаваць мару жыцця пасля 50 гадоў

Выхад на пенсію ў нашым грамадстве можа азначаць што заўгодна, але толькі не радасць ад таго, што з’явіцца нарэшце час для сябе, адпачынку ці падарожжаў.

З зэльвенскага дома Ларысы Геніюш знялі шыльду

|

Сення ў 16 гадзін у Зэльве на Савецкай вуліцы на доме, дзе жылі з 1956 да 1983 году Ларыса і Янка Геніюшы, загадам мясцовых зэльвенскіх чыноўнікаў была знята мемарыяльная шыльда, прысвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш.

На Гродзеншчыне здымаюць чарговы фільм

Гэтым разам у маёнтку Міхала Агінскага ў Залессі на Смаргоншчыне “Беларусьфільм” сумесна з “АртСінема груп” здымаюць васьмісерыйны дэтэктыў “Немец”.

Ціхан і Дзевятоўскі другім разам падымуцца на п’едэстал

Заўтра малатабойцам Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану ўрачыста будуць вернутыя алімпійскія медалі Пекіна-2008, якіх спартсменаў пазбавілі пасля вынікаў допінг-пробаў.

Аднаўляюцца магілы салдат-мусульманаў

У Слоніме спрабуюць захаваць магілы татар – салдат Першай Сусветнай вайны. На тых татарскіх могілках пахаваныя расейскія салдаты-мусульмане, у тым ліку з Казанскай губерніі.