Гарадзенскія пажарнікі накіруюцца ў Расію

|

Як паведаміла прэс-служба гарадзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, учора 19 гарадзенскіх выратавальнікаў на трох аўтацыстэрнах накіравалі ў Мінск, дзе на базе камандна-інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных становішчах фармуецца аб’яднаны атрад.

Лясныя пажары ў Расіі распачаліся з канца ліпеня і не сціхаюць да гэтага часу. У полымі і дыме ўжо загінула 50 чалавек. З пажаранебяспечных зонаў эвакуявана каля 90 тыс. чалавек. У шасці рэгіёнах Расіі ўведзена надзвычайнае становішча.

Учора беларускае тэлебачанне паведаміла, што беларускія выратавальнікі будуць працаваць хутчэй за ўсё ва Ўладзімірскай і Разанскай вабласцях.