Гарадзенская міліцыя выявіла падпольны гарэлачны завод

|

Як паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии” са спасылкай на начальніка прэс-службы гарадзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў Георгія Еўчара, вытворчасць бала пастаўленая на шырокую нагу. Хтосьці са сваякоў “прадпрымальніка” рыхтаваў пустую тару, хтосьці разбаўляў спірт і разліваў “прадукцыю”.

Міліцыя затрымала махляра ў момант, калі ён вёз 140 бутэлек гарэлкі чарговым заказчыкам.

 

Фота: segodnia.ua