Фінансавая піраміда мясцовага маштабу

|

Яе стварыла 50-гадовая жыхарка Гродна. Жанчына дзейнічала ад імя нямецкай фірмы і прапанавала «кліентам» укладаць грошы у шматабяцаючыя фінансавыя праграмы, прыбыткі ад якіх у дзесяткі (!) раз перавышалі б выдаткоўваныя сродкі.

З гісторыі айчыннай адукацыі…

|

Сёння адзначае 205 гадоў першая ў Беларусі гімназія: 18 верасня 1804 года у г. Свіслач Гродзенскай вобласці (тады – губерніі) шэсць класаў прынялі першых вучняў.

Уладыка Філарэт стане ганаровым прафесарам Гарадзенскага ўніверсітэту

|

Урачыстая цырымонія надання звання адбудзецца 21 верасня на пашыранным паседжанні Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

Чацьвёртая перамога “Нёмана”

|

Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх заўзятараў. На рахунку каманды ўжо 4 перамогі ў пяці гульнях Адкрытага чэмпіянату Беларусі.

TLUSTA LUSTA у “Нашай Альтэрнатыве”

|

Да канца верасня мае ўбачыць свет новая складанка беларускамоўнай альтэрнатыўнай музыкі «Наша альтэрнатыва». У ліку выканаўцаў, чыя творчасць будзе прэзентаваная на дыску – найбольш вядомы ў апошнія часы гарадзенскі гурт TLUSTA LUSTA.

180 км. у гадзіну па сустрэчнай паласе

|

З такой хуткасцю ўцякаў учора ад міліцыі ў бок Гродна п’яны жыхар Шчучына. Пагоня за ім дала плён толькі ля Абухава.

Да барацьбы з гандлем людзьмі далучацца цэрквы

|

Удзел царквы ў супрацьдзеянні гандлю людзьмі і рэабілітацыі яго ахвяраў абмяркоўваўся на двухдзённым семінары ў Гродне.

Спрошчаны пераезд мяжы адкладаецца

|

Беларускі бок папрасіў дадатковы час на падрыхтоўку да арганізацыі спрошчанага перасячэння мяжы з Літвой. Дамова пра гэта павінна была быць падпісана у час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню.

«17 верасня – вызваленне ці агрэсія…»

|

Такой дыскусіяй завершыць шчыльны графік заўтрашняга дня Саюз палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Адзначаць 70-годдзе спрэчнай падзеі прадстаўнікі Саюзу пачнуць з паездкі па Гродзенскім, Шчучынскім, Воранаўскім раёнах.

Арсенал зброі ў звычайнай кватэры

|

Пяць гадзін аператыўнікі канфіскоўвалі і апісвалі зброю, знойдзеную ў кватэры 74-гадовага гродзенскага пенсіянера.