Фінансавая піраміда мясцовага маштабу

|

Бачнасць легальнасці працэсу засланяла мудрагелістая схема. Пад гэтае мерапрыемства быў створаны спецыяльны сайт, дзе ўкладчыкі маглі правяраць свой рахунак, які спраўна папаўняўся. Грошы ніхто не здымаў, каб не губляць міфічныя працэнты, і ўсе былі задаволеныя, пакуль…

 

З заявай у міліцыю звярнуўся гродзенскі індывідуяльны прадпрымальнік. Мужчына вырашыў забраць вызначаную суму, якая існавала толькі ў віртуальнай прасторы сеткі Інтэрнэт. Хутка паступілі заявы і ад іншых ашуканых грамадзян.

 

Па выніках праведзенай аператыўнікамі аддзелу па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РАЎС г.Гродна праверкі ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 артыкулу 209 УК РБ – махлярства ў буйным памеры. За такую «піраміду» можна атрымаць да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Па інф. БелТА

Ілюстрацыя http://ru.redtram.com