З гісторыі айчыннай адукацыі…
У гімназіі выкладалі замежныя мовы, усе матэматычная дысцыпліны, фізіку з касмаграфіяй (такую назву мела сучасная астраномія), хімію, гісторыю і нават міфалогію. Было яшчэ шмат навучальных напрамкаў, у тым ліку – мараль і гімнастыка.
Будынак для гімназіі і сродкі на яго рамонт вылучыў гаспадар мястэчка граф Тышкевіч. У 1845 годзе гімназію перавялі ў горад Шаўлі Ковенскай губерніі (цяпер Шяуляй, Літва), а ў Свіслачы засталося павятовае вучылішча, у якім у 1847-1852 гадах вучыўся Кастусь Каліноўскі. У свіслацкай гімназіі вучыліся Напалеон Орда, Юзэф Крашэўскі і шмат іншых знакамітых і вядомых не толькі ў Беларусі людзей.
Зараз у Свіслачы таксама ёсць гімназія №1, яна размяшчаецца ў сучасным будынку, мае свой сайт, з дысцыплін дадалася інфарматыка, а «сельская гаспадарка», «паэзія», «логіка», «рыторыка» і «архітэктура», якія вывучалі першыя гімназісты, засталіся ў далёкім мінулым…
На фота (tut.by): корпус свіслацкай гімназіі, які захаваўся з часоў яе адкрыцця