Уладыка Філарэт стане ганаровым прафесарам Гарадзенскага ўніверсітэту
Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі выступіць таксама ў гэты дзень перад удзельнікамі паседжання з прамовай на тэму “Аб узросце ў свеце і ў царкве”.
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі (па нараджэнні Кірыл Варфаламеявіч Варфаламеяў) нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве.
Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1959 г. пастрыгся ў манахі і ўзяў імя Філарэт.
Праваслаўную царкву ў Беларусі ачольвае з 1978 г.
Фота: ИТАР-ТАСС