Асвоіць фота, відэа і інфаграфіку дапаможа навучанне ў “МедыяСтудыі”
“Гарачую прапанову” робіць Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” для тых, хто хоча развіваць сябе, свае ідэі і бізнес. У межах унікальнай для Гродна праграмы цягам некалькіх тыдняў прапануецца асвоіць асновы фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, стварэнне інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных.
Набор удзельнікаў на на мультымедыйную адукацыйную праграму “МедыяСтудыя-2016” працягваецца да 8 красавіка.