Студэнты ГрДУ правялі дэбаты пра тое, ці варта ўдзельнічаць у жыцці ВНУ

|

Энерджайзеры, трэнінг, дэбаты і гарачая дыскусія – так студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы весела і з карысцю правялі вечар серады 16 красавіка.

Пры падтрымцы “Клуба аматараў польскай мовы” студэнты для сваіх жа калег правялі дэбаты, падчас якіх пастараліся знайсці адказ на пытанне, неабыякавае для кожнага студэнта: ці варта студэнту ўдзельнічаць у жыцці ВНУ?

Фару Вітаўта “намалююць” у начным небе ў першы дзень Фестывалю нацыянальных культур

|

Знішчаны 53 гады таму храм адновяць з дапамогай тэхналогіі відэамэпінгу. 6 чэрвеня ў 23.30 на месцы, дзе знаходзіўся знакаміты касцёл, пройдзе цырымонія адкрыцця памятнага знаку. У яе межах у небе пакажуць аб’ёмную выявы Фары розных часоў.

Пяты фестываль AD.NAK! спалучыць глабальнае і лакальнае

|

Пяты, юбілейны, Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пройдзе ў трэндзе Glocal і паспрабуе абагульніць вынікі і досвед папярэдніх чатырох гадоў. Слоган сёлетняга фэсту: “Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш”.

Гродзенскія выратавальнікі прапануюць змагацца з пажарамі пры дапамозе спецыяльнай бялізны

|

Выратаваць жыццё чалавеку, які заснуў з цыгарэтай, дапаможа адмысловая пасцельная бялізна, паведамляе прэс-служба Гродзенскага МНС.

У Гродне пройдзе турнір па аўтамабільным арыентаванні і юбілейны мотафэст

|

Выпрабаваць сваё аўто на бездарожжы 26 красавіка гродзенскі клуб “Поўны прывад” запрашае ўсіх ахвотных без абмежаванняў тыпу тэхнікі.

10 прычын наведаць фестываль настольных гульняў “Кубік у кубе”

|

27 красавіка ў 12.00 у забаўляльным цэнтры “Галактыка” (вул. Лідская, 1) пройдзе першы ў Гродне фэст настольных гульняў “Кубік у кубе”. Вы яшчэ не вырашылі – ісці ці не? Гэты фестываль падыходзіць усім! Прачытайце 10 прычын чаму трэба пайсці на фестываль, і яны развеюць усе вашы сумневы.

У Гродне дасць канцэрт майстар імправізацыі Віктар Сямашка

|

“Імпрафонія” – імправізацыі на падставе фальклору – гэта сумесны праект мінскага віртуоза-імправізатара Віктара Сямашкі і гродзенскага імпра-фольк-трыа Буйвід-Адасік-Медзьвядзюк. Супольны канцэрт пройдзе 4 мая ў антыкафэ “Жывы час”.

Фотавыстава прысвечаная Яну Паўлу ІІ адкрыецца ў Гродне

|

Выстава “Пілігрым”, на якой прадстаўленыя здымкі з паломніцтва Папы Яна Паўла ІІ у Польшчу ў 1991 годзе, адкрыецца 23 красавіка ў 16.00 на тэрыторыі Генеральнага консульства Польшчы. Адкрыццё выставы звязана з кананізацыяй Яна Паўла ІІ, якая адбудзецца ў нядзелю 27 красавіка.

У дзень кананізацыі Яна Паўла ІІ у Гродна прыбудуць часцінкі ягоных мошчаў

|

27 красавіка рэліквіі, ахвяраваныя гарадзенскім каталікам архіепіскапам Кракава Станіславам Дзівішам (шматгадовым асабістым сакратаром Яна Паўла ІІ), прыбудуць у катэдральны касцёл св.Францішка Ксаверыя.

“Ад заходу да світання” – фотавыстава Сяргея Марозава ў галерэі “Крыга”

|

26 красавіка гарадзенскі фотамастак і байкер прадставіць свой праект, у якім перапляліся ягоныя ўлюбёныя захапленні: фатаграфія і мотажыццё.