Гродзенскія выратавальнікі прапануюць змагацца з пажарамі пры дапамозе спецыяльнай бялізны
Яна будзе вырабляцца з сучаснага сінтэтычнага матэрыялу поліэфіру, які, дзякуючы асаблівым уласцівасцям, не паддаецца гарэнню.
У першую чаргу камплектамі такой бялізны плануецца забяспечыць ляжачых хворых, якія маюць звычку паліць, а таксама дамы састарэлых і інвалідаў, гатэлі і пансіянаты. Камплекты будуць складацца з чахлоў на матрац, коўдру і падушку паверх якіх будзе выкарыстоўвацца звычайная пасцельная бялізна.
Гродзенскія выратавальнікі прапрацоўваюць пытанне ўкаранення бяспечнай бялізны ў вытворчасць.
Паводле статыстыкі, прычына пераважнай большасці пажараў – паленне ў ложку і неасцярожнае абыходжанне з вагнём.
Здымак mogilev-region.gov.by