10 прычын наведаць фестываль настольных гульняў “Кубік у кубе”

|

1. Пазнаёміцца ​​з настольнымі гульнямі. Вы не ведаеце, што такое настольныя гульні, якія яны бываюць і як у іх гуляць? Фестываль адкажа на ўсе пытанні і прыемна здзівіць. Тут вам раскажуць пра настольныя гульні, навучаць гуляць і падбяруць гульню згодна з вашымі зацікаўленасцямі.

 

2. Новы від адпачынку. Настольныя гульні – гэта новы для Гродна, але ўжо папулярны ў Еўропе і Расіі від адпачынку, які добра падыходзіць для сям’і, вясёлай моладзевай кампаніі, офісных работнікаў і іншых.

 

3. Пагуляй і выйграй. Падчас фестывалю можна пайграць у вялікую колькасць настольных гульняў і ў гэтым настольным марафоне стаць пераможцам, выйграўшы гульні і прыемныя падарункі ад партнёраў фестывалю.

 

4. Прыйдзіце са сваім дзіцём. Вось ужо хто дакладна будзе рады гэтаму святу, дык гэта дзеці – яны яшчэ не развучыліся гуляць, таму з кожнай гульнёй будуць знаёміцца з вялікім задавальненнем. Тым больш ва ўсіх дзіцячых настолках правілы вельмі простыя!

 

5. Ад 5 да 99. Не можаце вырашыцца пайсці ці не? Мы кажам – ідзіце, таму што ў моры настольных гульняў кожны знойдзе штосьці для свайго ўзросту. У настольныя гульні гуляюць усе ад 5 да 99 гадоў. І часта за адным сталом!

 

6. Новае хобі. Настольныя гульні зацягваюць, варта ў іх згуляць толькі адзін раз. Прыходзьце на фестываль, і ў вас (вашых сяброў, вашай сям’і) з’явіцца новае выдатнае хобі!

 

7. Здзівіцеся разнастайнасці. На фестываль трэба прыйсці хаця б для таго, каб развеяць уяўленне пра тое, што настольныя гульні гэта ўсяго толькі “Манаполія” і “Мафія”. Настольных гульняў – тысячы! Пераканайцеся самі!

 

8. Альтэрнатыва камп’ютару. Настольныя гульні гэта добрая альтэрнатыва камп’ютару, бо, па-першае, яны даюць вам жывыя зносіны, па-другое, развіваюць разнастайныя навыкі, па-трэцяе, гуртуюць сям’ю, калектывы.

 

9. Знайдзі аднадумцаў. Калі вы ўжо знаёмыя з настольнымі гульнямі, то фестываль гэта добрая магчымасць знайсці аднадумцаў і сяброў па любімай настолцы.

 

10. На фестываль трэба прыйсці хаця б таму, што такога ў Гродне яшчэ не было!

 

Далучайцеся да старонкі фестывалю ў VK.