Не дайшоў да Ірландыі

|

Юнак з Варонежскай вобл. Расіі спрабаваў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу, каб дабрацца затым да Ірландыі. Даведацца пра надзейны спосаб апынуцца з іншага боку мяжы ён спрабаваў у жыхароў вёскі Бяляны, якія і “здалі” яго памежнікам.

Ганьба ў Кіеве

|

Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” атрымалі самае разгромнае паражэнне ў сёлетнім Адкрытым чэмпіянаце Беларусі. У Кіеве нашая каманда з лікам 2-9 прайграла мясцоваму “Сокалу”. Такім чынам украінская каманда ўзяла пераканаўчы рэванш за нядаўні пройгрыш у Гродне з лікам 4-5.

Кайданкі для інтэрнэт-карыстальнікаў

|

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце атрымаў права кантраляваць інтэрнэт-перапіску беларусаў і сачыць, на якія сайты яны заходзяць. Гэта дазваляе цяпер рабіць закон «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанню ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю», які падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

У гарадзенскіх прадпрымальнікаў – не рыбны дзень

|

Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў на рынках Беларусі факты рэалізацыі гатовай рыбнай прадукцыі з Расіі без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё і якасць рыбы. Патрапілі ў «чорны спіс» і некаторыя гандлёвыя прадпрыемствы Гарадзеншчыны.

Праграма «Старадаўніх муроў адраджэнне» атрымала прэмію

|

Калектыў Лідскага гісторыка-мастацкага музея ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Республікі Беларусь дзеячам нацыянальнай культуры і мастацтва за распрацоўку і рэалізацыю музейна-асветніцкай праграмы «Старадаўніх муроў адраджэнне».

Лідскае шкло «прапішацца» ў Віцебску

|

Шклозавод «Нёман» 19 студзеня адкрые фірмовую краму ў Віцебску. Гэта будзе трыці абласны цэнтр рэспублікі, дзе прадставяць сваю прадукцыю майстры з Ліды. Нагадаем, што літаральна месяц таму фірмовая крама з Гарадзеншчыны была адкрыта ў г.Баку.

Першая аўтамабільная выстава «Гродна Аўта-2010»

|

Яна будзе праходзіць у Гродна з 28 лютага па 7 сакавіка. Тут будуць прадстаўленыя легкавыя і грузавыя аўтамабілі, грамадскі транспарт, спецыялизаваныя аўто, расійскія і кітайскія пазадарожнікі, а таксама запчасткі і аўтаабсталяванне.

Унук украў бабуліну пенсію

|

У вёсцы Данілкі Бераставіцкага раёна 17-летні школьнік абрабаваў сваю бабулю, якая на днях атрымала пенсію.

Метамарфозы кахання ад Васіля Мартынчука

|

Да 8 лютага ў Гродне будзе працаваць выстава гарадзенскага мастака Васіля Мартынчука, якая адчынілася сёння ў гарадской выставачнай залі па вул. Ажэшкі.

У другой палове студзеня прыйдзе другая хваля грыпу

|

Заўтра ў Беларусі пройдзе Дзень прафілактыкі грыпа. За мінулы тыдзень гэтая хвароба і іншыя вострыя рэспіраторныя захворванні ўклалі ў ложак на 47% больш беларусаў, чым у такі ж перыяд мінулага года. У Гродне сітуацыя пакуль не выклікае трывогі ў медыкаў.