У гарадзенскіх прадпрымальнікаў – не рыбны дзень

|

Праверкі праводзіліся ў канцы снежня, напярэдадні святаў, і паўторна літаральна некалькі дзён таму. На трох гандлёвых месцах рынку ЧУП «Ваўкавыскае грамадскае харчаванне» без прыходных дакументаў і дакументаў аб якасці выяўлена 60 банак селядца вострага пасолу вытворчасці смаленскага ТАА «Амадэй».

 

У індывідуальных прадпрымальнікаў Т.Н.Калатай і А.І Станеўскай на рынку «Карона» і Цэнтральным рынку 29 снежня было канфіскавана 168 банак селядца салёнага расійскай вытворчасці таксама без наяўнасці патрабаваных дакументаў. А 9 студзеня «пацярпелыя» прадаўцы зноў гандалявалі… тым жа таварам, растлумачыўшы, што гэтая прадукцыя была набытая за наяўны разлік на рынку «Ждановічы».

 

За дапушчаныя паўторныя парушэнні правіл гандлёвай дзейнасці ў Гарадзенскі гарвыканкам накіраваны загад аб пазбаўленні гэтых індывідуальных прадпрымальнікаў ліцэнзій.

З выкарыстаннем інф. БелТА, фота http://venividi.ru