Гродзенскія памежнікі за 3 дні затрымалі на мяжы 8 нелегалаў з розных краін

|

Тры грамадзяніна Грузіі, чацьвёра вьетнамцаў і сірыец імкнуліся нелегальна трапіць у Польшчу.

У Гродзенскай вобласці пачаўся ацяпляльны сезон

|

Рашэнне пра падачу цяпла ўсім спажыўцам прынятае Гродзенскім аблвыканкамам 30 верасня – на 2 тыдні раней, чым звычайна.

У Гродна прыйдзе “Японская восень”

|

Выстава сучаснага японскага дызайну адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале 4 кастрычніка.

Першы снег можа пайсці ў Гродне ўжо бліжэйшай ноччу

|

Месцамі па Гродзенскай вобласці на глебе і ў паветры чакаюцца замаразкі да 0…-4°С.

У наступныя ночы “Гроднааблгідрамет” прагназуе замаразкі на большай частцы тэрыторыі рэгіёна.

Некалькі дзесяткаў гродзенскіх беспрацоўных атрымаюць субсідыі на развіццё бізнесу

|

Гарадзенцы могуць прэтэндаваць на 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (з 1 жніўня ён складае 1 мільён 26 тысяч 290 рублёў).

Жыхары сельскай мясцовасці, мястэчак з устайліва высокім узроўнем беспрацоўя могуць атрымаць да 15 БПМ.

Распачатая крымінальная справа па факце бойкі на футболе ў Наваградку

|

Інцыдэнт адбыўся 28 верасня ў часе гульні першынства Гродзенскай вобласці па футболе паміж камандамі “Навагрудак” і “Цэментнік”.

Смеццевоз забіў бабулю і дзяўчыну ў Наваградку

|

30 верасня каля 7.40 машына не здолела затармазіць перад пешаходным пераходам, вылецела на тратуар і наехала на людзей, якія ішлі ў спадарожным кірунку.

Ад нападаў жывёл за паўгады пацярпелі 968 жыхароў Гродзенскай вобласці

|

Усе яны  былі вымушаныя звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Сярод пацярпелых – 261 дзіця.

Развіццю транспамежнага бізнеса перашкаджаюць чэргі на беларуска-польскай мяжы

|

Перспектывы развіцця гандлёвых стасункаў паміж Гродна і Беластокам абмяркоўвалі на пленарным пасяджэнні міжнароднага інвестыцыйнага форума “Гарадзеншчына на скрыжаванні межаў”.

“Восень 2013”: Савецкая ператварылася ў цырульню ды кірмаш гародніны

|

Сярэднія навучальныя ўстановы з Гарадзеншчыны прадставілі сваю прадукцыю і паслугі на кірмашы “Восень 2013”, які прайшоў у суботу 28 верасня на Савецкай плошчы ў Гродне. На свежым паветры можна было пастрыгчыся, парамантаваць абутак, купіць па прывабных коштах гародніну.