У Гродзенскай вобласці пачаўся ацяпляльны сезон

|

Ацяпляльны сезон сёлета адначасова распачнецца ў дашкольных установах, у школах, сацыяльных установах, музеях, бальніцах, у жылым фондзе і на прадпрыемствах.

 

У дзіцячых і медыцынскіх установах традыцыйна ацяпленне ўключалі раней, чым для астатніх спажыўцоў, але ЖКГ аказалася непадрыхтаванай да незвычайна халоднага верасня.

Камунальныя арганізацыі яшчэ 20 верасняч павінны былі скончыць усе неабходныя рамонтныя і прафілактычныя працы па падрыхтоўцы цепласетак да новага ацяпляльнага сезона, але і на сёння працы не завершаныя.

 

Падключэнне ацяплення на Гарадзеншчыне пройдзе паэтапна і зойме некалькі дзён.

А ўжо праз тыдзень сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.

З надыходам бабінага лета сістэмы ацяплення перавядуць у рэжым пратаплівання.

 

Здымак http://vladnews.ru