У Гродна прыйдзе “Японская восень”

|

Вернісаж  пазнаёміць гарадзенцаў з прамысловым дызайнам Японіі 1990-2000 –ых гадоў, якія заклалі аснову сучаснага японскага дызайна.

Дзякуючы выставе можна будзе даведацца не толькі пра тэндэнцыі і асаблівасці сучаснага прамысловага дызайну Японіі, але і атрымаць уяўленне пра сучасную японскую культуру ўвогуле.

 

Мерапрыемства прымеркаванае да 40-ой гадавіны ўсталявання дачыненняў паміж гарадамі-пабрацімамі – сталіцай Беларусі і японскім Сендаем і 200-годдзя з дня нараджэння беларуса Язэпа Гашкевіча, які стаў аўтарам першага японска-рускага слоўніка і першым консулам Расійскай імперыі ў Японіі.

 

Выстава ў зале па адрасе вул.Ажэшкі, 38 адкрыецца 4 кастрычніка ў 15.00.

Уваход вольны.

 

Праект “Японская восень у Беларусі” рэалізуе Амбасада Японіі ў Беларусі.

Арганізатары мерапрыемства – Японскі фонд, Міністэрства замежных спраў Японіі, Амбасада Японіі і Гродзенская выставачная зала.

 

Паводле http://grodno.gov.by

Здымак http://www.belta.by