Аўтарынак не здаецца
Аўтадылеры рыхтуюць зварот да ўраду з прапановай дазволіць продаж замежных машын у межах вольнай мытнай зоны, напрыклад, складу.
Аўтадылеры рыхтуюць зварот да ўраду з прапановай дазволіць продаж замежных машын у межах вольнай мытнай зоны, напрыклад, складу.
Арганізатары фестывалю не прыйшлі да паразумення з польскімі кансулятамі ў Беларусі. Найбуйнейшы і самы вядомы беларускі рок-фэст ладзіцца прыкладна ў дваццаці кіляметрах ад беларускай мяжы ў Польшчы. У апошнія гады трапіць на БАСы стала складаней з-за візавага рэжыму. Арганізаваная выдача візаў пачалася ў 2006 годзе. Тады візы дасталіся ўсім жадаючым, у мінулым годзе 40% заявак не былі задаволеныя Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне.
З першага ліпеня здзяйсняюцца “меры па ўдасканаленні выкарыстання сеткі Інтэрнет”. З учорашняга дня ў гродзенскіх інтэрнет-кавярнях перад выкарыстаннем паслуг патрабуюць пашпарт, альбо іншы дакумант са здымкам. Такая ж умова стаіць і перад набыўцамі карт доступу WI-FI. П
Традыцыйна шмат глядацкай увагі падчас наваградскага фэсту надаецца рыцарскім бойкам. Гэтым разам упершыню на замкавым рове ладзіўся беларускі этап Кубку Еўропы па гістарычным фехтаванні.
Аматары індзійскай экзотыкі ў Гродна сталі ахвярамі кішэнніка, які “папрацаваў” цягам некалькіх дзён на выставе-кірмашы тавараў з Індыі.
Незвычайная гульня пад назвай “Доўгая дарога дадому” ладзілася ў Гародні з 24 да 28 чэрвеня. “Палявалі” 4 каманды: “Паровозик из Ромашкова”, “СОЛНЫШКИ NC”, “WINNchestER”, “Night beam”. Яшчэ адна каманда развалілася яшчэ да пачатку гульні.
Традыцыйнае гродзенскае купалле адбудзецца ў лесе на беразе Нёмана ў ноч з 2 на 3 ліпеня.
Лепшыя гродзенскія школьнікі будуць несці вахту памяці каля Вечнага агню ў парку Жылібера.
Сігнал на пульт выратавальнікаў паступіў у 21.25 – дзяўчынку, якая, звесіўшы ножкі на вуліцу, сядзела ў вакне кватэры на пятым паверсе, заўважыў сусед.