Падробкі на нёманаўскае шкло карыстаюцца попытам
З-за танных падробак шклозавод “Нёман” церпіць не толькі фінансавыя страты, але і атрымаў адчувальны ўдар па іміджу.
З-за танных падробак шклозавод “Нёман” церпіць не толькі фінансавыя страты, але і атрымаў адчувальны ўдар па іміджу.
У гэтую пятніцу 11 чэрвеня ў гродзенскіх школах адбудуцца выпускныя вечары для 11-класнікаў.
Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Ігната Дварчаніна, выбітнага заходнебеларускага паэта, грамадскага дзеяча і літаратуразнаўцы, які паходзіць з Гродзеншчыны.
Навучэнец, насунуўшы маску, напаў на касіра залы гульнёвых аўтаматаў і скраў каля двух мільёнаў рублёў.
Два галы Дзмітрыя Кавалёнка ў браму “Віцебска” не толькі выратавалі “Нёман” ад паразы, але і зрабілі футбаліста лепшым бамбардырам чэмпіянату краіны.
Гарадзенскія арнітолагі сёння акальцавалі птушанят сокала-пустальгі, якія вывеліся ў гняздзе за скульптурай Святой Алены на Бернардынскім касцёле. Кальцаванне дапаможа адсачыць лёс птушанят у будучым.
Толькі ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на тэставанне запісалася больш за 40 тыс. абітурыентаў. Амаль 8 тысячаў з іх будуць пісаць 14-га чэрвеня тэст па беларускай мове.
Журналіст Глеб Лабадзенка – малады і амбітны. Інтэрв’ю з вядомым карэспандэнтам “Звязды”, актыўным блогерам і ініцыятарам шэрагу гучных акцыяў з’явілася на радыё “Твой Стыль”.
Фестываль беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету, можа быць арганізаваны ў Беларусі ў 2011-м г. Пра гэта заявіў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Па яго словах, узяць удзел у такой імпрэзе ўжо выказалі жаданне прадстаўнікі беларускіх аб’яднанняў з 40 краін.
Больш за дваццаць гарадзенцаў так перапілі ў час Фестывалю нацыянальных культур, што іх даводзілася адвозіць у выцвярэзнік. Каля паўсотні жыхароў ды гасцей горада былі аштрафаваныя за распіванне алкаголю на вуліцах.