У Дзятлаўскім раёне дашчэнту згарэў касцёл
Пажар, падобна, пачаўся яшчэ ўначы, а заўважылі яго толькі раніцай, калі храм быў ўжо знішчаны.
Пажар, падобна, пачаўся яшчэ ўначы, а заўважылі яго толькі раніцай, калі храм быў ўжо знішчаны.
Навукова-папулярная канферэнцыя “Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў” з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў з Беларусі і Польшчы пройдзе 25-26 траўня.
У распрацоўцы ўнікальнага праекта Мікалаю Карэнскаму – студэнту Гродзенскага медуніверсітэта, дапамагалі спецыялісты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, ГРДУ імя Янкі Купалы.
Аматары футболу і іншых гульнявых відаў спорту нарэшце дачакаліся. Манеж пабудуюць недалёка ад цэнтра горада, на тэрыторыі закінутага ваеннага гарадка па вуліцы Пралетарскай.
“Твой стыль” распачынае новую серыю міні-конкурсаў, у якіх нашыя чытачы змогуць атрымаць у падарунак традыцыйныя народныя лялькі. Кожны тыдзень мы будзем разыгрываць па адной ляльцы сярод тых, хто выканае вельмі простыя ўмовы конкурса.
Гроднааблвідэапракат, амбасады Чэскай і Славацкай рэспублік з 23 да 26 траўня прадставяць гарадзенскім аматарам кіно 6 стужак.
22 траўня гарадзенцаў чакае канцэрт-перфоманс вядомай выканаўцы аўтарскай песні Таццяны Салаўёвай і групы сучаснай харэаграфіі ТАД.
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” запрашае на прэзентацыю першага ў гісторыі мультымедыйнага праекта “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”.
Вашай увазе каляровая брашура і дыск, дзе знойдзеце ўнікальныя здымкі славутага храма, яго гісторыю і знішчэнне, успаміны гарадзенцаў, а таксама грунтоўныя даследванні гісторыкаў.
Астравецкія памежнікі зафіксавалі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыйнага выпраменьвання… ў 325 разоў!
З 20 да 23 траўня чытачы “Твайго стылю” могуць галасаваць за ўпадабаныя здымкі, каб вызначыць уладальніка прыза чытацкіх сімпатый.