Гродзенскі студэнт стварыў інтэрнэт-партал для тых, хто кідае паліць

|

Інфармацыйна-інтэрактыўны партал павінны запрацаваць да канца траўня.

Яго наведнікі змогуць паспрабаваць кінуць паліць у рэжыме анлайн, зарэгістраваўшыся на інтэрактыўным форуме.

 

Кожны ахвотны зможа атрымаць сучасную навукова-папулярную інфармацыю пра асаблівасці нікатынавай залежнасці, даведацца, дзе можна атрымаць якасную дапамогу ў пазбаўленні ад шкоднай звычкі.

 

Інтрэнэт-партал – толькі частка супрацьтабачнага навукова-сацыяльнага праекта  “Жыццё без цыгарэт”.

Яго гарадзенскія аўтары збіраюцца займацца прафілактыкай палення.

На першым этапе – разбураць стэрэятыпы, навязаныя рэкламай і фільмамі.

Другасная прафілактыка  будзе накіраваная на тых, хто ўжо паліць і не можа пазбавіцца ад гэтай залежнасці.

Для іх распрацаваны спецыяльны трэнінг, які дапаможа кінуць паліць людзям любога ўзросту пры ўмовах наяўнасці жадання гэта зрабіць і дакладнага выканання ўсіх рэкамендацый.

 

Паводле http://grodno.gov.by

Здымак http://freejojo.com