У Гродне пройдзе фестываль чэскага і славацкага кіно
Фестываль адкрыецца 23 траўня ў 19 гадзін у кінатэатры “Чырвоная зорка” паказам трылера Яна Гржэбейка ”Нявіннасць” (2011 год).
24 траўня ў Моладзевым цэнтры Гродна ў 19 гадзін гледачоў чакае “Лягенда пра Кіпрыяна, які лётаў” (Славакія, 2010).
25 траўня на той самай пляцоўцы ў 15 гадзін – дэманстрацыя анімацыйнага фільма «Разбойнік Юрко» (Славакія, 1976).
У 19.00 –гістарычная драма «Крывавая графіня Баторы» (Славакія, 2008).
26 траўня – сямейны фільм «Кукі вяртаецца» (Чэхія, 2010). Пачатак у 15 гадзін.
У 19 гадзін – анімацыйная драма «Алоіс Небель» (Чэхія, 2011).
Усе стужкі будуць паказаны з арыгінальнай фанаграмай і рускімі субтытрамі.
Уваход вольны!