У сярэдзіне тыдня гродзенскія сіноптыкі абяцаюць пацяпленне

|

У бліжэйшую ноч у Гродне +3…+5, месцамі па вобласці захоўваецца пагроза замаразкаў 0…-2.

Заўтра днём вецер зменіцца на паўночна-усходні  5-10 м/с, паветра прагрэецца да +15…+17, магчымыя кароткачасовыя дажджы.

У Гродне сёлета актывізаваліся восы

|

З пачатку года гродзенскія выратавальнікі 306 разоў выязджалі на ліквідацыю вос і шэршняў, летась за такі ж перыяд – толькі  125, піша perspektiva-info.by .

“Школа маладога журналіста” запрашае гарадзенцаў

|

Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок  – прыходзь у “Школу маладога журналіста-16″. Сёлета знятыя ўзроставыя абмежаванні для прыёму ў “ШМЖ”: слухачом школы можа стаць любы гарадзенец, старэйшы за 16 гадоў.

Кантрабандыст спрабаваў увезці ў Беларусь гашыш

|

Каля 9 кг гашыша знайшоў службовы сабака ў аўтамабілі грамадзяніна Літвы ў пункце пропуску “Катлоўка”, піша grodnonews.by .

«Hippie Party» ад Гарадзенскага форума

|

Амаль суткі з суботы 22 верасня да нядзелі 23 верасня на базе адпачынку «Купалінка» доўжылася тэматычная вечарына «Хіпі-паці», арганізаваная карыстальнікамі Гарадзенскага форума.

«Дзень без аўтамабіля» прайшоў у Гродне

|

Міжнародная экалагічная акцыя ладзілася ініцыятывай «ВелаГродна» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо чацвёрты раз. Гэтым разам яе адметнасцю стала наяўнасць «зялёных парковак».

Распачынаецца сезон сельскагаспадарчых кірмашоў

|

У Гродне садавінай і гароднінай будуць гандляваць на Савецкай плошчы  13 кастрычніка.

За кім будзе сачыць «вялікі брат»?

|

Пасля паведамленняў «Гродзенскай праўды» пра тое, што ў горадзе ўсталяваны шэраг відэакамер для назірання за людзьмі, узгадаўся твор «1984», у якім «вялікі брат» назіраў за ўсімі.

Забіла мужа, які адмовіўся ісці за гарэлкай

|

Сварка ў сям’і, якая жыла ў спальным раёне Гродна, распачалася з-за таго, што муж і жонка не маглі вырашыць, хто з іх ўначы пойдзе за выпіўкай.

Следства па справе Пачобута працягнута на месяц

|

Папярэдняе следства па справе гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута працягнута да 21 кастрычніка для правядзення дадатковых следчых дзеянняў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.