«Дзень без аўтамабіля» прайшоў у Гродне
Асноўным мерапрыемствам стаў велапрабег, што пачаўся каля 12 гадзін на беразе Нёмана. Яго пачатку з нецярпеннем чакала каля 50 удзельнікаў – роварных энтузіястаў розных узростаў.
Акцыя аб’яднала людзей неабыякавых да праблемы шкодных выкідаў у атмасферу: яны імкнуцца да пашырэння ровара не толькі ў якасці хобі, але перадусім як сродка перамяшчэння.
«Пакінь аўто, пасадзі дрэва!» – дэвіз сёлетняга мерапрыемства. Удзельнікамі акцыі сумесна з прадстаўнікамі ўлады была ўрачыста пасаджана кляновая алея.
Заўважаны там і вядомыя творчыя асобы!
За ажыццяўленне мараў актывістаў «ВелаГродна» аб «зялёнай будучыні» можна ўжо не хвалявацца 🙂
Паехалі! Сёлетніх удзельнікаў – болей за пяцьдзесят.
Пакуль што ёсць толькі прататып «зялёнай паркоўкі», але, магчыма, не за гарамі – і сапраўдныя, дзе людзі будуць паркаваць свае ровары ды адпачываць ад пешых прагулак.
Асноўная мэта акцыі – хаця б раз у год звярнуць увагу грамадскасці на якасць паветра у гарадах, напомніць аб праблемах, якія нясе з сабою аўтатранспарт. Усім яго ўладальнікам прапануецца хаця б на дзень адмовіцца ад яго выкарыстання.
У мінулым годзе дзякуючы гэтаму мерапрыемству ў Гродне на 350 тон скараціліся выкіды забруджваючых рэчываў у паветра, канцэнтрацыя вуглекіслага газа знізілася на 8%.
Традыцыя праводзіць «Дзень без аўтамабіля» нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі; Беларусь далучылася ў 2008.
Фота аўтаркі