Гарадзенцы далучыліся да Еўрапейскіх назіранняў за птушкамі
На выходных кожны ахвотны меў магчымасць паназіраць за жыццём пярнатых на адной з пляцовак у парку імя Жылібера. Такую магчымасць прадставіла гарадзенцам ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, партнёр сусветнай прыродаахоўнай арганізацыі BirdLife International.