Усяго ў назіраннях прыняло ўдзел 174 чалавекі самага рознага ўзросту. Асаблівы інтарэс, як заўсёды, праявілі дзеці – на працягу цэлых гадзін спасцігалі яны асновы бёрдвотчынгу. Самым масавым відам, якога ўдалося пабычыць гарадзенцам, аказаўся шпак (каля 400 асобін). Самым жа незвычайным стаў воран, наяўнасць якога ў складзе гарадской фауны, а тым больш – у самым яго цэнтры – зусім нетыповая з’ява.
Таццяна Смыкоўская, дырэктар ГА “АПБ”:
– Асноўная мэта нашых назіранняў – прыцягнуць увагу грамадскасці да прыгажостці птушак, што лётаюць навокал нас, а таксама – сабраць інфармацыю аб шляхах іх міграцыі, колькасных паказчыках і тэндэнцыях. Было вельмі прыемна таксама паказаць і гасцям Беларусі (на назіранні прыйшлі сем’і з Літвы, Урала) прадстаўнікоў беларускай арнітафауны.
Назіральнікі былі прыемна здіўлены: аказваецца, нават самы звычайны верабей, непрыкметны ў паўсядзённым жыцці, можа быць такім прывабным, ды так цікава – зазірнуць у яго вочкі, разабрацца, што ў яго сёння на сняданак. А на галінах дрэваў – цэлая суполка рознакаляровых галубоў… Ды праводзіць гусей, што накіроўваліся сваім клінам у цёплы вырай, было так шчымліва-прыемна!
Ганна, студэнтка ўніверсітэту:
– Удзельнічала ў назіраннях упершыню, і была вельмі ўражана тым, наколькі гэты занятак аказаўся цікавейшым за мае асабістыя прадстаўленні аб ім! Гэта так захапляльна – усе птушкі – проста як на далоні!
Усе назіральнікі атрымалі памятныя падарункі ад ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Еўрапейскія назіранні сёлета праходзілі ў 22 раз. Гэтам разам Беларусь заняла 5 месца па колькасці ўдзельнікаў – 1744 чалавекі. За два дні беларусы пабачылі 34 445 птушак 116 відаў. Усяго ж у EuroBirdWatch прынялі ўдзел больш за 23 000 аматараў птушак з 40 краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Найбольшую колькасць птушак – 1 052 681 асобін розных відаў выдалася адзначыць галандскім арнітолагам.