У Гродне пройдзе дабрачынная моладзевая вечарына
За час існавання аб’яднання, абаронцамі жывёл была аказана дапамога і знойдзены гаспадары для амаль што чатырохсот жывёлінак. Частка грашовых сродкаў, што будзе выручана падчас гэтай дабрачыннай вечарыны, пойдуць на лекі, корм ды іншыя неабходныя рэчы для беспрытульных чацвераногіх.
Як абяцаюць арганізатары, акрамя вясёлага адпачынку, сярод наведвальнікаў дадзенага мерапрыемства будзе разыграны сапраўдны аўтограф вядомага брытанскага спевака – сэра Элтана Джона, які да таго ж з’яўляецца актыўным абаронцам жывёл.
Наталля, арганізатарка вечарыны, валанцёрка ГГААЖ “Адданае сэрца”:
“Мы – маладая арганізацыя, у складзе якой прагрэсіўная і сучасная моладзь, якой не чужая вясялосць ды цікавае правядзенне часу. Таму і вырашылі адзначыць гадавіну сваёй арганізацыі наведваннем дыскатэкі, куды шчыра запрашаем далучыцца і ўсіх жадаючых!
Дабрачыннасць – гэта не толькі непасрэдны дагляд за жывёламі; нават вось такім чынам, весела і натхняльна, кожны чалавек зможа далучыцца да дабрачыннага руху, зрабіць свой узнёсак на карысць горада”.
Вечарына пачнецца ў 21.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Санаторная, 1.