За кім будзе сачыць «вялікі брат»?

|

Камеры відэаназіранная з вялікім аптычным зумам усталяваныя ў 14 кропках на Савецкай плошчы і Савецкай вуліцы, плошчы Леніна і Тызенгаўза, вуліцы Ажэшкі і Сацыялістычная і іншых месцах. Бліжэйшым часам на вуліцах Гродна мае з’явіцца яшчэ каля 150 камер – і гэта яшчэ не канчатковая лічба.

 

Прадстаўнікі гарадзенскага МУС лічаць, што пашырэнне відэаназірання гэта добра.

 

«Прызначэнне гэтых камер, думаю, зразумела кожнаму. Нягледзячы на тое, што Гродна – спакойны горад, сістэма відэаназірання хутчэй прафілактычная мера: наўрадці хто-небудзь вырашыцца на злачынства ці хуліганскую выхадку, ведаючы, што яго ў дадзены момант могуць здымаць, – адзначыў у размове з журналістамі «Гродзенскай праўды» Аляксандр Белекала, начальнік аператыўна-дзяжурнай службы УУС аблвыканкама. – Акрамя таго, камера дазволіць, напрыклад, заўважыць, куды сыходзіць злачынец, кірунак руху сагнанай машыны, ды і проста своечасова паведаміць аб нейкім здарэнні.»

 

Паводле міліцыянтаў сістэма відэаназірання можа дапамагчы ім у працы, але мае думкі чамусьці спыніліся на «вялікім браце» ды яшчэ і 1937 годзе, калі сусед даносіў на суседа і кожны мог быць «шпіёнам». Для беларусаў такое змрочнае мысленне, мабыць, звязана з той самай саветызацыяй, пра якую мы зусім нядаўна ўзгадвалі – і на прэзентацыі Arche, і ў дзень 17 верасня. Я ж проста раю не забывацца на старыя часы…

 

Здымак s13.ru 

 

«Твой стыль» прапануе сваім чытачам мапу гарадзенскіх камер відэаназірання. Пакуль што ў ёй толькі некалькі самых кідаючыхся ў вочы камер, але яна будзе папаўняцца новымі.